Litvintroll Czornaja Panna
Калі дзень сыходзіць прэч, усё замірае
Я іду у твой пакой і дух сьцінае
Прагну быццам бы глыток у час сьпякоты
Няма моцаў больш трываць адзіноты
Kali dzień sychodzić precz, usio zamiraje
Ja idu u Twoj pakoj i duch ścinaje
Prahnu byccam by hłytok u czas śpiakoty
Niama mocaŭ bolsz trywać adzinoty
Толькі зоры мільгацяць нам зь нябёсаў
Месяц стужку запляце у твае косы
Грудзі полымем гараць скварна
Немагчыма больш губляць часу марна
Tolki zory milhaciać nam ź niabiosaŭ
Miesiac stużku zaplacie u Twaje kosy
Hrudzi połymiem harać skwarna
Niemahczyma bolsz hublać czasu marna
Сэрцам сваім у цябе закаханы
Чорная панна, чорная панна
У цемры маўклівай твар твой схаваны
Б А Р Б А Р А!
Рукі імкнуцца да цябе дакрануцца
Ў шэпаце ветра я чую твой голас
Sercam swajim u Ciabie zakachany
Czornaja Panna, Czornaja Panna
U ciemry maŭkliwaj twar Twoj schawany
B A R B A R A!
Ruki imknucca da Ciabie dakranucca
Ŭ szepacie wietra ja czuju Twoj hołas
Калі дзень сыходзіць прэч, ўсё замірае
Я іду у твой пакой і дух сьцінае
Прагну зноў сасьніць цябе і не прачнуцца
Бо ня зножаш да мяне ты вярнуцца
Kali dzień sychodzić precz, usio zamiraje
Ja idu u Twoj pakoj i duch ścinaje
Prahnu znou saśnić Ciabie i nie pracznucca
Bo nia zmożasz da mianie Ty wiarnucca
Сэрцам сваім у цябе закаханы
Чорная панна, чорная панна
У цемры маўклівай твар твой схаваны
Б А Р Б А Р А!
Рукі імкнуцца да цябе дакрануцца
Ў шэпаце ветра я чую твой голас
Sercam swajim u Ciabie zakachany
Czornaja Panna, Czornaja Panna
U ciemry maukliwaj twar Twoj schawany
B A R B A R A!
Ruki imknucca da Ciabie dakranucca
Ŭ szepacie wietra ja czuju Twoj hołas